26.03.2019 / 23:04

Украінскія выбары непакояць Захад: «Не ведаем, што чакаць ад Зяленскага» 7

Непрадказальнасць прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне трывожыць еўрапейскіх партнёраў, якія асцерагаюцца, што вынікі галасавання могуць прывесці да запаволення рэформаў, на якія ўжо змарнавана столькі часу і сродкаў. Пра гэта са спасылкай на заходніх дыпламатаў паведамляе агенцтва Reuters

На іх думку, на сёння выбары звяліся да барацьбы паміж Пятром Парашэнкам, Юліяй Цімашэнка і Уладзімірам Зяленскім.

«Мы, вядома, ведаем, што атрымаем пры Парашэнку. Мы мяркуем, што ведаем, што атрымаем пры Цімашэнка. Пры Зяленскім — не маем уяўлення», — заявіў адзін з дыпламатаў.

«У Парашэнкі вельмі выразная пазіцыя, сама меней, на паперы, яна заключаецца ў супрацьстаянні Расіі і прытрымліванні праеўрапейскіх поглядаў. Ён не ідэальны, але мы яго ведаем, мы з ім працавалі», — адзначае яшчэ адзін еўрапейскі дыпламат.

Сярод заслуг Парашэнкі ўспамінаюць захаванне Украіны пасля анексіі Крыма Расіяй і ўмацаванне арміі, правядзенне рэформ, у прыватнасці, у банкаўскай сферы і ў энергетыцы. Аднак, піша аўтар артыкула, у пытанні барацьбы з карупцыяй прэзідэнт захрас, і многія выбаршчыкі расчараваныя беспакаранасцю топ-чыноўнікаў, якія папаліся на хабарніцтве.

У сваю чаргу кандыдатура Зяленскага, наадварот, неадназначная.

«Нельга чакаць шмат чаго ад чалавека без якога-небудзь палітычнага вопыту. Ён выглядаў цалкам шчырым, але мы можам меркаваць толькі па выніках», — адзначаюць у Бруселі.

Што тычыцца Цімашэнка, то яна таксама вельмі супярэчлівы кандыдат для ЕС.

«Яна ў некаторай ступені згубіла водбліск пакутніцтва», — заявіў адзін з дыпламатаў.

У любым выпадку, хто б ні стаў прэзідэнтам, адным з моцных бакоў выбараў ва Украіне ў вачах Захаду з'яўляецца тое, што яны сапраўды канкурэнтныя, у адрозненне ад Расіі.

20
Яктойказаў / Адказаць
27.03.2019 / 00:07
Ой-вэй, НН, што ты робіш, прэкраці. Зразумела, што вы за Парашэнку і не надта імкнецеся да аб'ектыўнага асвятлення, але так выбарачна парэзаць зыходны артыкул, каб ён стаў за дзеючага прэзідэнта - гэта ж не комільфо зусім! У арыгінале па спасылцы дыпламатаў непакоіць не Зяленскі, а ўсе кандыдаты: "Западные союзники Украины боятся, что следующий президент страны, кем бы он ни оказался, не захочет или не сумеет ускорить реформы, в которые они инвестировали на протяжении последних пяти лет."
22
Палкоўнік Зэман / Адказаць
27.03.2019 / 06:50
Захад пачынае (а можа працягвае) умешвацца у выбары на Украiне. I гэта дрэнна!
11
Грамазека / Адказаць
27.03.2019 / 08:13
Хто на каровах, хто на канфетах, хто проста парагатаць. Зробиць нешта и Зяленски.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру