1tv.ge
Савецкі і грузінскі акцёр тэатра і кіно Надар Мгалаблішвілі памёр у Тбілісі ва ўзросце 87 гадоў. Пра гэта паведаміў грузінскі Першы канал.
Прычына смерці акцёра не называецца. Найбольшую папулярнасць Мгаліблішвілі атрымаў дзякуючы ролі графа Каліостра ў фільме «Формула кахання».
Мгалаблішвілі нарадзіўся ў 1931 годзе ў Тбілісі. Ён пачаў працаваць у Тбіліскім акадэмічным тэатры імя Катэ Марджанішвілі ў Тбілісі ў 1954 годзе. Ужо ў 1958 годзе акцёр дэбютаваў у кіно. Ён здымаўся як у фільмах грузінскіх кінастудый, так і на «Масфільме».