Інтэрнэт і СМІ2626

Лідары беларускай апазіцыі заклікалі прэзідэнта і прэм'ер-міністра Польшчы падтрымаць «Хартыю-97»

«Захаванне сайта Charter97.org будзе служыць бяспецы і незалежнасці беларускага і польскага народаў», — лічаць складальнікі ліста. 

Лідары беларускай апазіцыі накіравалі ліст прэзідэнту Польшчы Анджэю Дуду і прэм'ер-міністру краіны Матэвушу Маравецкаму з просьбай падтрымаць працу незалежнага інфармацыйнага сайта Charter97.org, рэдакцыя якога праз рэпрэсіі з боку беларускіх уладаў сёння знаходзіцца ў Варшаве. У гэтым годзе фінансаванне партала было значна скарочана.

Да кіраўнікоў польскай дзяржавы звярнуліся: першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, лідары Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч і Уладзімір Някляеў, сустаршыня партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Павел Севярынец, лідар прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель.

У лісце лідараў беларускай апазіцыі гаворыцца:

Мы хацелі б выказаць падзяку польскай дзяржаве за запрашэнне і магчымасць працы на тэрыторыі Польшчы рэдакцыі беларускага інтэрнэт-парталу «Хартыя-97» (charter97.org). Пасля таго, як у 2010 годзе ў выніку брутальных рэпрэсій супрацоўнікі «Хартыі» былі вымушаныя з'ехаць з Беларусі, менавіта Польшча надала дапамогу, якая дазволіла ўзнавіць працу рэдакцыі.

Сёння Беларусь знаходзіцца ў складаным становішчы. Цяпер нашая краіна ў выніку папушчальніцтва і садзейнічання кіроўнаму рэжыму апынуўся ў расейскім інфармацыйным полі. На беларускае грамадства штохвілінна абрынаецца магутны струмень маскоўскай прапаганды.

У інтэрнэт-прасторы бясспрэчным лідарам супраціву інфармацыйнай агрэсіі з'яўляецца легендарная «Хартыя-97» — першы і, нягледзячы на спробы рэжыму заблакаваць яго, самы папулярны беларускі грамадска-палітычны сайт.

Але цяпер падтрымка з боку Польшчы памяншаецца да сумы, пры якой выкананне рэдакцыяй сайта сваёй місіі робіцца немагчымым.

Страта ключавога апірышча супрацьстаяння інфармацыйнай агрэсіі ў сеціве ў час, калі пагроза нашай незалежнасці значна ўзрастае, можа мець цяжкія наступствы для нашай краіны.

Мы звяртаемся да вас як да кіраўнікоў польскай дзяржавы з просьбай дапамагчы ў справе падтрымкі інтэрнэт-партала «Хартыя-97». Просім вашай дапамогі, каб захаваць гэты ўнікальны медыярэсурс, які эфектыўна супрацьстаіць расейскай прапагандзе ў Беларусі. Мы ўпэўненыя, што гэта будзе служыць бяспецы і незалежнасці не толькі беларускага, але і польскага народа.

За нашу і вашу свабоду!

З павагай,

Станіслаў Шушкевіч, першы кіраўнік незалежнай Беларусі

Генадзь Фядыніч, лідар прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці

Мікалай Статкевіч, лідар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, старшыня партыі «Народная Грамада»

Алесь Бяляцкі, кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна»

Уладзімір Някляеў, лідар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу

Павел Севярынец, сустаршыня партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя»

Яўген Афнагель, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь»

Каментары26

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Усе навіны →
Усе навіны

У Рэчыцы гарэў прыватны сектар1

Макс Корж выступіць на стадыёне ў Варшаве. Некалькі вуліц перакрыюць і зменяць рух транспарту 9 жніўня9

Генплан Мінска будуць змяняць. Гараджане могуць агучыць прапановы7

Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды пятай гадавіны пратэстаў24

У Мінску ўзброеныя сілавікі затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка1

«Байсол» выставіць на аўкцыён лімітаваную серыю гадзіннікаў6

ChatGPT прадставіў новую мадэль GPT-5. Вось што ў ёй новага і што абяцаюць распрацоўшчыкі2

Памятаеце фота з мускулістым беларусам, які ў 2020-м ішоў у счэпцы з амапаўцам? Цяпер ён здымаецца ў кіно ў Англіі2

Ізраільскія ўлады ўхвалілі план Нетаньяху па акупацыі горада Газа16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць