На рагу Камсамольскай і Рэвалюцыйнай
Сабраліся пра Волю спяваць музыкі.
Спяваць пра Волю немагчыма без болю.
А болю, шаноўныя, няма без рызыкі
Апынуцца за кратамі з затычкай у горле.
З тонкімі пальцамі, кайданкамі сцятымі.
З душой, ад рыку неабароненай,
З Айчынай у сэрцы з яе горкімі святамі…

Дакуль яшчэ ім іграць сваю ролю —
Забаронцам Айчыны з іх лютасцю традыцыйнай?!

Спяваць пра Волю немагчыма без болю
На рагу Камсамольскай і Рэвалюцыйнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?