Арганізатары музычнага конкурсу «Еўрабачанне-2019», які пройдзе ў Тэль-Авіве ў сярэдзіне мая, усведамляюць пагрозу ракетнай атакі з сектара Газа, аднак разлічваюць, што ўсё пройдзе добра, паведаміла The Jerusalem Post.

«Цяпер усё ціха», - заявіла выданню прэс-сакратар ізраільскай карпарацыі тэлерадыёвяшчання «Кан», якая выступае непасрэдным арганізатарам конкурсу ў Тэль-Авіве.

Яна таксама прызналася, што ў кампаніі няма выразнага плану на той выпадак, калі ракетны ўдар, падобны на той, у выніку якога 25 сакавіка пацярпелі некалькі чалавек, усё ж такі адбудзецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0