У Мінску не плануецца адкрываць аўтобусны маршрут па вуліцы Якуба Коласа ў дадатак да існуючай трамвайнай лініі з-за нізкай прапускной здольнасці вулічна-дарожнай сеткі, паведамілі ў Мінгарвыканкаме, каментуючы звароты, якія паступілі падчас акцыі БелТА «Ваша пытанне Прэзідэнту».

Жыхарка сталіцы прасіла арганізаваць аўтобусную камунікацыю ў гэтым раёне, бо часам адзначаюцца збоі ў працы трамваяў. У Мінгарвыканкаме растлумачылі, што такое рашэнне не ўзгадняе Дзяржаўтаінспекцыя з-за геаметрычных параметраў вуліцы, адсутнасці на ёй адасобленых адзін ад аднаго аўтобусных і трамвайных прыпынкаў.

У выпадку спынення трамвайнага руху на 20 і больш хвілін ўводзіцца часовы аўтобусны маршрут. Такая сітуацыя, у прыватнасці, паўстала 28 лютага двойчы з-за ДТЗ - з 7.30 да 7.50 і з 16.11 да 18.50. Пасажыраў перавозіў аўтобус №906 «ДС Карбышава — Чырвоная», але з-за вялікай інтэнсіўнасці руху утварыліся транспартныя заторы, якія прывялі да парушэння графікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?