Вайскоўцу брытанскай арміі з Эдынбурга зрабілі вымову за забойства калегі ў віртуальным баі, паведамляе Daily Mail.

Салдата абвінавацілі ў невыкананні загаду і ў якасці пакарання адправілі ў выходныя дні ў прыгарад Эдынбурга ахоўваць казармы.

Па словах аднаго з вайскоўцаў, на працягу двух тыдняў салдаты праходзілі віртуальныя вучэнні, адпрацоўваючы тактыку бою на гарадскіх вуліцах. Іх персанажы перамяшчаліся на браняваных машынах па варожай тэрыторыі, калі адзін салдат вырашыў адкрыць агонь па калегу. Пасля гэтага ён накіраваў сваю машыну на іншыя аўтамабілі.

Гэта першы выпадак у гісторыі брытанскай арміі, калі вайскоўца пакаралі за дзеянні, учыненыя ў віртуальным свеце, а не ў рэальным жыцці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0