Лідар гурта «Океан Ельзи» Святаслаў Вакарчук заклікаў украінцаў галасаваць на выбарах прэзідэнта адказна, а не «па прыколе».

У відэазвароце на сваёй старонцы ў Facebook ён адзначыў, што свабода — гэта не авантура.

«Будучыню нельга выйграць у латарэю. Будучыня — гэта не прыкол. Яе атрымліваюць адважныя, але і адказныя. Будучыня, як і лёс краіны, у нашых руках… Выбары прэзідэнта Украіны для мяне не «прыкол». Тысячы нашых суайчыннікаў, у тым ліку маладых людзей, аддавалі сваё жыццё і аддаюць проста зараз для таго, каб мы з вамі маглі вольна выбіраць», — заявіў музыка.

Хоць у роліку Вакарчук не называў прозвішчаў кандыдатаў, імаверна, гаворка ішла пра Уладзіміра Зяленскага.

View this post on Instagram

#ГолосуюНепоПриколу От і настав час, коли ми з вами маємо виконати наш громадянський обов‘язок: проголосувати на виборах Президента. Відмовившись від балотування на найвищу посаду в державі, я не відмовляюсь від власної відповідальності за долю країни. Я не збираюсь стояти осторонь. Я не маю права мовчати. Саме тому сьогодні, за декілька днів до відкриття виборчих дільниць, дозвольте поділитись з вами тим, як буду голосувати я. Дорогі українці, майбутнє не можна виграти в лотерею. Майбутнє – це не прикол. Його здобувають відважні, але й відповідальні. Майбутнє, як і доля країни, в наших руках. Давайте не підведемо тих, для кого свобода і гідність – не пусті слова, а омріяна мета, за яку вони віддавали найдорожче. Свобода - не авантюра, вона вимагає відповідальності, а не саркастичної байдужості. Зміни - не випадковість, вони вимагають наполегливості, а не нетерплячості. І нарешті, перемога - це не персональна амбіція, вона вимагає надійної команди, а не випадкових людей, зібраних на хайпі. Вибори Президента України для мене не «прикол». Тисячі наших співвітчизників, в тому числі молодих людей, віддавали своє життя і віддають прямо зараз для того, щоб ми з вами могли вільно обирати. Пам’ятаймо про це. Голосуймо відповідально! Голосуймо не «по приколу»!. Не вбиваймо мрію.

A post shared by Океан Ельзи (@okeanelzy_official) on

Кіраўнік выбарчага штаба Зяленскага Іван Баканаў заявіў, што Вакарчук павінен спусціцца з гары і прыгледзецца да Уладзіміра Зяленскага, паведамляе LIGA.net.

«Многія лічаць, што ў нас уся кампанія «па прыколе». Калі мы вырашылі ўдзельнічаць, то разумелі, што гэта адказны працэс для ўсіх нас і для Уладзіміра Аляксандравіча. Назад дарогі няма. Тут усё вельмі сур'ёзна. Жартаў ужо няма», — сказаў ён.

На думку каардынатара штаба Аляксандра Карніенкі, заявы Вакарчука звязаны з неразуменнем сутнасці таго, што адбываецца вакол кампаніі Зяленскага.

«Можа быць, для Святаслава з высокай гары, на якой ён сядзіць, здаецца, што гэта выглядае як прыкол, але сёння можна сказаць: жарты скончыліся», — дадаў Карніенка.

У сваю чаргу сам Зяленскі ў адказ на заяву Вакарчука апублікаваў у Instagram фота, на якім ён з іншымі членамі 95 квартала ядуць сасіскі на запраўцы.

«Каб не быць «ПА Прыколе», вырашылі быць сур'ёзнымі, як усе», — падпісаў фота Зяленскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0