Пасля масавых ператрусаў у дамах крымскіх татараў у анексаваным Крыме ФСБ затрымала 24 чалавекі.

Пра гэта паведаміла ўкраінскі амбудсмен Людміла Дзянісава. У сваім Facebook яна таксама апублікавала імёны затрыманых.

27 сакавіка расійскія сілавікі прыйшлі з ператрусамі да 25 сем'яў крымскіх татараў на анексаваным Расіяй паўвостраве.

Па словах актывістаў, за пяць гадоў акупацыі Крыма гэта самы масавы прэцэдэнт парушэння праў чалавека з боку Расіі.

Кіраўнік Меджліса крымскататарскага народа Рэфат Чубараў назваў ператрусы пачаткам новай, яшчэ больш жорсткай хвалі рэпрэсій і ганенняў на крымскіх татараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0