26 сакавіка ў Гродне з-за пары адбылося ДТЗ з трыма аўтамабілямі, паведамляе newgrodno.by.

Паводле папярэдняй інфармацыі, з цеплатрасы пачалі планавы спуск пары ў двух месцах. Клубы пары падняліся на 10-15 метраў уверх і рухаліся ў напрамку ветру на дарогу. У выніку бачнасць стала нулявой.

Са слоў кіроўцы МАЗа, апынуўшыся ў клубах пары, ён пачаў ехаць назад і ўрэзаўся ў Рэно, які ехаў следам. Таксама не паспеў своечасова зрэагаваць і кіроўца Форда, які ехаў за Рэно, і ўрэзаўся ў «француза». У аварыі ніхто не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0