Скандальна вядомая былая дэпутатка Вярхоўнай Рады Украіны Ірына Фарыён, якая прадстаўляла ў парламенце нацыяналістычную партыю «Свобода», у эфіры цярнопальскага тэлеканала «ІНТВ» заявіла, што ў складзе Беларусі ёсць «украінскія землі».

«На нашых з вамі святых украінскіх землях, частка якіх зараз у складзе Польшчы і складзе Расіі, і ў складзе Беларусі, ніколі не было іншай мовы. Ва Украіне павінны панаваць украінцы, як у Польшчы пануюць палякі, а ў Венгрыі — венгры. Тое, што Украіна — шматнацыянальная краіна, аспрэчана ўжо даўным-даўно. Мы — монаэтнічная нацыя», — заявіла Фарыён.

Чытайце таксама: Радыкальны ўкраінскі палітык назвала беларусаў, якія не разумеюць беларускай мовы, маральнымі калекамі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0