Прыдумляе «заданні» для работнікаў МНС 32-гадовы жыхар абласнога цэнтра — мужчына тэлефанаваў у службу 101 і паведамляў пра выдуманыя пажары на розных аб'ектах, паведамляюць «Віцьбічы».

З пачатку года гэты мужчына здзейсніў пяць загадзя ілжывых званкоў, у якіх праўдападобна апісваў здарэнні. Пасля ягоных паведамленняў ратавальнікі высылалі аўтацыстэрны, пажарную тэхніку. Напрыклад, у бальніцу, як на аб'ект падвышанай небяспекі з масавым знаходжаннем людзей, было адпраўлена восем адзінак тэхнікі, на «пажары» у жылыя дамы выязджалі па дзве аўтацыстэрны. Усё гэта — вялікія выдаткі матэрыяльных і чалавечых рэсурсаў і часу.

Мужчына, які званіў, прадстаўляўся чужым прозвішчам (Дзмітрыеў). Паведамляў пра тое, што ў бальніцы адбываецца пажар, ён вынес дваіх чалавек, апісваў здарэнне. Але на месцы высвятлялася, што ніякага пажару няма. У сваё апраўданне грамадзянін тлумачыў, што, убачыўшы падобныя здарэнні ў фільме, вырашыў паглядзець, як адрэагуюць работнікі МНС.

На мужчыну склалі 5 пратаколаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0