Але пару затрымалі, цяпер іх чакае не свята, а суд, і, найхутчэй, тэрмін у калоніі.

«Як растлумачылі затрыманыя, заняцца распаўсюджваннем наркотыкаў яны вырашылі, каб зарабіць на вяселле і першапачатковы сямейны капітал. Малады чалавек вучыўся ў адным са сталічных каледжаў і планаваў звязаць свой лёс з электронікай. Адначасна ён захапляўся бадмінтонам, меў разрад майстра спорту. Дзяўчына захаплялася верхавой яздой, у гэтым годзе павінна была скончыць школу і, як толькі ёй споўнілася б 18 гадоў, пара планавала ажаніцца», — паведамляе міліцыя.

Зараблялі проста — знайшлі інтэрнэт-краму, якая гандлявала наркотыкамі, на 100 рублёў набылі 10 грамаў. Хлопец расклаў закладкі. Пасля замовілі наступную, ужо большую, партыю.

Прапрацавалі тры тыдні. Наркотыкі захоўвалі дома ў дзяўчыны, у вёсцы Тарасава, што пад Мінскам. Хлопца затрымалі з 24 пакецікамі, падрыхтаванымі для закладак, у хаце дзяўчыны знайшлі яшчэ «тавар».

Цяпер пара можа сесці за распаўсюджванне наркотыкаў. А гэта да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Прычым, грошы яны зарабіць так і не паспелі.

«Выдатна ўсведамляючы, што ў хуткім часе дзеці будуць затрыманыя, уладар інтэрнэт-крамы і не планаваў разлічвацца з імі. Па словах затрыманых, яны зарабілі ўжо 1000 даляраў, куратар ўжо некаторы час «абяцаў» нават завесці для іх банкаўскую картку, але ўвесь час адкладваў гэтае пытанне, прапаноўваючы ўзяць новую вялікую партыю наркотыку, раскласці яе і атрымаць яшчэ больш грошай. «Кладмену» нічога не заставалася, як згаджацца, у надзеі атрымаць «заробленыя» грошы. У сваю чаргу іх куратар, проста чакаў, пакуль іх неўзабаве затрымаюць, каб не плаціць ім грошы, — тлумачыць міліцыя. — У апошні час крамы стараюцца працаваць па гэтай схеме, асабліва з маладымі і неспрактыкаванымі «супрацоўнікамі», пастаянна адкладаючы «на заўтра» перадачу грошай, адначасна спадзеючыся, што аддаваць іх не прыйдзецца зусім, проста вымушаюць на заробленыя грошы ўзяць новую партыю наркотыку, што людзі і робяць, у надзеі на разлік. Але вельмі часта гэтага не адбываецца, закладнік затрымліваюцца супрацоўнікамі міліцыі. Крама заўсёды застаецца ў выйгрышы, бо «працуе» па перадаплаце».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?