«Факт існавання «Несмяротнага палка» ўспрымаецца як палітычны ўплыў, як элемент расійскай мяккай сілы. Я вельмі засмучаны тым, што кіраўніцтва Беларусі так яго ўспрымае», — сказаў расійскай газеце Взгляд сустаршыня руху «Несмяротны полк Расіі», дэпутат Дзярждумы ад «Адзінай Расіі» Мікалай Зямцоў. Так ён пракаментаваў адмову суда і ўладаў Мінска ў рэгістрацыі «Несмяротнага палка».

«Пазіцыя кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь у дачыненні да міжнароднай з'явы «Несмяротны полк» даўно вядомая. На вялікі жаль, я бачу гэтую пазіцыю як недружалюбную», — падкрэслівае Зямцоў.

Раней стала вядома, што мінскі гарадскі суд адмовіўся задаволіць скаргу заснавальнікаў грамадскага аб'яднання «Несмяротны полк», якім улады сталіцы Беларусі адмовілі ў рэгістрацыі.

«Беларускі бок бачыць гэтую акцыю як нейкі «рускі» спосаб пракрасціся на суверэнную тэрыторыю рэспублікі, — панаракаў Зямцоў. — Гэта, вядома ж, памылка, паколькі «Несмяротны полк» не палітычны рух, а наадварот — рух, які аб'ядноўвае нашы народы ў памяць аб Вялікай Перамозе».

На яго думку, «што ўсё ж такі бянтэжыць, што цяперашняя пазіцыя прэзідэнта Лукашэнкі ў гэтым пытанні падобная да пазіцыі ўкраінскага боку, таму што ва Украіне з намі даўно і метадычна змагаюцца».

«Нядаўна прыраўнялі ветэранаў УПА да ветэранаў вайны, гэта значыць там сістэмна і наўмысна скажаюць памяць аб Вялікай Перамозе, — падкрэсліў Зямцоў. — Еўрапейскі закон аб дэкамунізацыі цалкам шырока крочыць і ва Украіне. І цяпер Беларусь наблізілася да гэтай украінскай пазіцыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0