Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што кангрэсмен-дэмакрат Адам Шыф павінен выйсці ў адстаўку з-за распаўсюджвання інфармацыі пра «бясспрэчнае існаванне» доказаў змовы з Расіяй.
«Кангрэсмен Адам Шыф, які два гады свядома і незаконна хлусіў і распаўсюджваў уцечкі інфармацыі, павінен быць прымушаны да адстаўкі з Кангрэса!» — лічыць Трамп.
У выніку двухгадовага расследавання спецпракурор ЗША Роберт Мюлер не знайшоў доказаў змовы паміж Дональдам Трампам і Расіяй.