Плошчу Перамогі ў Мінску плануецца адрамантаваць да 9 мая 2020 года, не выключана, што там з'явіцца пакрыццё з падагрэвам. Пра гэта паведаміў гедырэктар аб'яднання «Гаррамаўтадор Мінгарвыканкама» Дзяніс Глінскі падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі, паведамляе БЕЛТА.
«Акурат сёння атрымалі заданне займацца плошчай Перамогі, каб у налета да 9 Мая яна была адрамантаваная. Задумалі, каб на ўсёй плошчы быў падагрэў», — заявіў Дзяніс Глінскі.
Сёлета спецыялісты павінны прыступіць да распрацоўкі праекта, а ў налета яго рэалізаваць. «Паглядзім, што крэатыўнае прапануюць нам праектыроўшчыкі», — дадаў Дзяніс Глінскі.
0
0
0
0
0
0