Прапанова Літвы аб пераводзе БелАЭС на прыродны газ «эканамічна і тэхнічна не прадумана». Пра гэта, як перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», заявіў 28 сакавіка журналістам намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк на пляцоўцы БелАЭС.

— Гэта прапанова носіць больш палітычны характар. Яна паступіла ад палітыкаў, а не «тэхнароў», якія ў гэтым нешта разумеюць, — адзначыў ён.

Паводле слоў намесніка міністра, тэхнічна гэта немагчыма, гатоўнасць станцыі вельмі высокая.

Чакаецца, што першы энергаблок станцыі будзе ўведзены ў строй у 2019-м годзе, другі — у 2020-м.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0