29.03.2019 / 14:08

Памерла рэжысёр Аньес Варда 4

Wikimedia Commons

Французскі рэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар Аньес Варда памерла ў ноч на 29 сакавіка ва ўзросце 90 гадоў, паведамляе RTL са спасылкай на заяву яе сям'і. Прычынай смерці рэжысёра стаў рак.

Аньес Варда вядомая як рэжысёр фільмаў «Клеа ад 5 да 7» і «Адна спявае, другая не». Яна напісала сцэнар да «Апошняга танга ў Парыжы».

У 2017 годзе яе адзначылі «ганаровым Оскарам»

1
Вазьму твой боль / Адказаць
29.03.2019 / 15:27
Летась на "Лістападзе" ішла рэтраспектыва яе фільмаў. Рэжысёр са сваёй кінамовай, у якой шмат сонечнага святла. Няхай такой жа светлай будзе памяць пра яе. 
1
меркаванне / Адказаць
29.03.2019 / 17:53
Паглядзеўшы не так даўно «Клеа ад 5 да 7», здалося, што некаторыя савецкія рэжысёры пад уражаннем гэтага фільма ў 60-х здымалі свае, зусім "несавецкія" па стылю. Напрыклад, Муратава і Хуцыеў. Мяркую таму, што фільм Варды 1962г., а ў іншых- пазней.
0
mikola ramanau / Адказаць
30.03.2019 / 16:22
Puham zjamlja.....Czuu  pra getu rezysiorku....toki niczoga ni gljadzeu....
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру