У Ленінскі РУУС сталіцы звярнуўся 28-гадовы жыхар мікрараёна «Серабранка», які патлумачыў, што ў яго з аўтамабіля выкралі грошы, піша Звязда.

Падчас разбору было ўстаноўлена, што напярэдадні крадзяжу мужчына знаходзіўся ў гасцях у сваёй знаёмай, дзе яны распівалі спіртныя напоі. Прычынай «застолля» стаў абмен старога аўтамабіля на новы з даплатай. У ходзе распівання мужчына заснуў, а гаспадыня кватэры, скарыстаўшыся сітуацыяй, узяла ключы ад аўтамабіля і скрала грошы, якія ляжалі ў «бардачку» (200 долараў і 150 рублёў).

Пасля гэтага яны з сяброўкай паехалі ў рэстаран і патрацілі скрадзеную суму, паведамілі Ленінскага РУУС г. Мінска. Калі мужчына сабраўся ехаць дадому, ён выявіў прапажу грошай. Пацярпелы папрасіў вярнуць сродкі, аднак гаспадыня кватэры патлумачыла, што не брала іх. Пасля гэтага мужчына і звярнуўся з заявай у міліцыю.

За крадзеж жанчына можа атрымаць максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да трох гадоў.