29.03.2019 / 14:51

Арганізатары Дня Волі далі справаздачу, на што пайшоў кожны ахвяраваны рубель  5

Колькі назбіралі

У гэтым годзе нечаканым і вельмі прыемным інструментам аказаўся Facebook, праз які атрымалася сабраць значную суму грошай. Увогуле разбіўка па катэгорыях выглядае так:

Талака —12937 рублёў (камісія 6%)
Facebook — 6904 даляраў (камісія 8%)
Яндэкс Грошы — 2000 расійскіх рублёў
Paypal — 1067 злотых
Наяўныя грошы праз прамую перадачу — 1147 рублёў
Прамыя пералічэнні на картку— 324 рублі
Webmoney — 20 даляраў
WMZWebmoney — 8038 расійскіх рублёў

Такім чынам, без уліку камісій, за гэтую кампанію было сабрана амаль 30 000 беларускіх рублёў. Гэта ў 2 разы менш, чым на БНР100.

Выдаткі на розныя мерапрыемствы

Як заўсёды, самае дарагое што ёсць — гэта тэхнічнае забеспячэнне канцэрта. З яго і пачнём:

  • Cцэна і гук — 8540 рублёў. Сцэна была дакладна такая ж, як і ў на БНР100. Але ў мэтах эканоміі сродкаў мы адмовіліся ад вялікага экрана і дадатковага святла (хапіла сонейка).
  • 3 генератары — 1970 рублёў
  • арэнда 20 рацый для аховы і валанцёраў — 320 рублёў
  • бэйджы для артыстаў, тэхнічнага персаналу, аховы, СМІ, валанцёраў і арганізатараў — 125 рублёў
  • банеры для сцэны — 350 рублёў
  • вялікі БЧБ-сцяг — 150 рублёў
  • арэнда сталоў і крэслаў (сядзячая зона для пажылых людзей) — 280 рублёў
  • загараджальная стужка — 60 рублёў
  • мацавальныя сцяжкі — 90 рублёў
  • вудзільна для сцягоў — 200 рублёў

Такім чынам, нашы артысты, як і ў мінулым годзе, аказаліся героямі, хутка адгукнуўшыся на заклік выступіць. Шмат у каго ў гэты дзень былі запланаваны загадзя іншыя мерапрыемствы, але яны зрабілі ўсё, каб парадаваць вас. Як і на БНР100, асноўныя затраты на артыстаў і іх каманду (сумесна больш чым 20 чалавек) склалі тэхнічныя райдэры, трансфер туды і назад, пражыванне, арганізацыя грымёрак, харчаванне, таксі і іншыя рэчы. Сукупна гэтыя выдаткі склалі 8100 рублёў.

Фота Волі Афіцэравай. 

Варта асобна адзначыць, што ў гэтым годзе значная сума пайшла канкрэтна дзяржаве за аказанне «паслуг». Згодна з новым заканадаўствам, правядзенне масавых мерапрыемстваў становіцца даволі дарагой рэччу. Так, за паслугі МУС давялося заплаціць 3285 рублёў, хуткай дапамогі — 180 рублёў, прыбіральні — 616 рублёў.

На друкаваную прадукцыю і розную паліграфію ў гэтым годзе сышло значна менш грошай — 2200 рублёў.

Камісіі платформаў, на якіх вёўся збор грошай (Talaka, Facebook, Donation Alerts і г.д.) сукупна склалі каля 2000 рублёў.

Нягледзячы на ​​тое, што асноўнай пляцоўкай святкавання быў горад Гродна, каманда Арт-Сядзібы паспела падрыхтаваць 24 сакавіка ў мінскай кавярні «Грай» мерапрыемствы на ўвесь дзень. На арганізацыю «Школы БНР» сышло 1260 рублёў.

Выдаткі на рэкламу і яе вытворчасць

Цяпер пяройдзем да рэкламы. Так як вонкавую рэкламу ў Гродне спачатку дазволілі, а потым раптоўна адмовілі, асноўны ўпор прыйшлося рабіць на сацсеткі і інтэрнэт. Дзякуючы нашаму таленавітаму валанцёру таргетолагу-маркетолагу, нам (як і летась) удалося дамагчыся добрага ахопу аўдыторыі. Да прыкладу, у VK гэта 557 000 паказаў усіх рэкламных пастоў мэтавай аўдыторыі.

На рэкламу ў гэтай сацсетцы сышло 920 рублёў.

Таксама сваімі ахопамі парадавалі Аднакласнікі. Сумарна нашым рэкламнымі пастам удалося ахапіць 772 000 паказаў. Сышло на гэта 430 рублёў.

Ну, і мы не забыліся пра Facebook і Інстаграм. Там таксама ўдалося набраць больш за сотню тысяч паказаў рэкламы зацікаўленай аўдыторыі. Усяго на таргетынг у гэтых сацсетках сышло 640 рублёў.

Дэцэнтралізаванае святкаванне

Многія чулі святочны салют у 21.00 25-га сакавіка. У Мінску ён быў арганізаваны дзякуючы валанцёрам. Закупка вялікіх і моцных установак абышлася ў 3000 рублёў.

Такім чынам, сукупныя выдаткі на мерапрыемства склалі — 34 626 рублёў. Недахоп сродкаў быў пакрыты ўласнымі сіламі каманды арганізатараў.

Падтрымаць збор:

Збор грошай праз Талаку
Збор грошай праз Facebook

Велізарны дзякуй усім, хто падтрымаў святкаванне! Жыве Беларусь!

15
Nokia / Адказаць
29.03.2019 / 16:17
А як ішоў гандаль вышымайкамі ?)
2
вусцішны троль / Адказаць
29.03.2019 / 16:21
“... за паслугі МУС давялося заплаціць 3285 рублёў” - цяперака шуняўкі занадта дарагія. Увогуле, што гэта такая за схема? - МУС цалкам фінансуецца з бюджэтных сродкаў атрыманых ад падаткаплацельшчыкаў (то бок грошы кожнага беларуса ў выглядзе падаткаў ідуць у ліку і на МУС). Дык чаму беларусы павінны яшчэ раз плаціць ім? - Што гэта за двайныя паборы!!!
6
Дед Мороз / Адказаць
29.03.2019 / 19:55
В принципе от организаторов никто и не требовал такого отчёта. Спасибо за организацию праздника!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру