Былы дырэктар сталічнага Палаца спорту прысуджаны да 11 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Такое рашэнне 29 сакавіка агучылі ў судзе Маскоўскага раёна, піша Tut.by

Суд таксама прыняў рашэнне аб канфіскацыі ўсёй маёмасці абвінавачанага і забароне займаць пэўныя пасады яшчэ пяць гадоў. Прановіч павінен заплаціць штраф у памеры 300 базавых велічыняў (7650 рублёў) і яшчэ пакрыць у даход дзяржавы суму незаконна набытай выгады на 90 тысяч рублёў.

У суд прыйшло шмат родных Прановіча, якія пачуўшы прысуд яны толькі ўздыхнулі. Сам абвінавачваны выслухаў суддзю моўчкі, з нізка апушчанай галавой.

Раней Сяргей Прановіч прызнаў віну часткова і ў апошнім слове прасіў не разлучаць яго з маленькім сынам.

«Я ўсвядоміў сваю віну і каюся ў зробленым. (…) Упэўнены, што сваёй прысутнасцю я дапамагу не толькі сям'і, але буду карысным грамадству і, можа, дзяржаве ў цэлым».

 58-гадовага Сяргея Прановіча судзілі за атрыманне хабараў і махлярства. Расследаванне пачаў КДБ, а потым следчыя прыйшлі да высновы: шэсць гадоў мужчына займаўся паборамі - усяго 178 выпадкаў на 78 тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0