21-гадовы маладафронтавец Іван Мірончык кажа, што да яго на працу 27 сакавіка прыйшлі два супрацоўнікі КДБ і прапанавалі паваланцёрыць на Еўрапейскіх гульнях, але хлопец адмовіўся. Пасля гэтага пачаліся пытанні ўжо зусім іншай накіраванасці.

Павел Севярынец і Іван Мірончык (справа). Фота з facebook.com.

Павел Севярынец і Іван Мірончык (справа). Фота з facebook.com.

У прыватнасці, у Мірончыка пыталіся пра дзейнасць «Маладога фронта», а таксама яго кіраўніка Дзяніса Урбановіча. «Пыталіся, якія акцыі ён плануе, што гэта ўвогуле за чалавек», — кажа Мірончык.

«Я спытаўся, ці можна гэта лічыць вярбоўкай, мне адказалі, калі хочаце, то так», — запэўнівае маладафронтавец.

Адзін з супрацоўнікаў КДБ прадставіўся «Міхаілам Васільевічам», другі сваё імя не называў.

Іван Мірончык працуе зборшчыкам на заводзе МТЗ. Кажа, што размова адбывалася ў кабінеце ягонага начальніка, але сам начальнік пры ёй не прысутнічаў. Праблем на працы ў хлопца праз гэты візіт яшчэ не ўзнікла.

Агулам размова доўжылася амаль тры гадзіны. У выніку Іван падпісаў паперу, што адмаўляецца валанцёрыць на Еўрапейскіх гульнях, а таксама што не прытрымліваецца экстрэмісцкіх поглядаў.

Іван Мірончык — актыўны ўдзельнік вахты памяці ў Курапатах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?