Шэраг службовых асобаў прызначаны прадстаўнікамі дзяржавы ў органах кіравання гаспадарчых таварыстваў. Такое рашэнне замацавана ўказам №125 «Аб прадстаўніках дзяржавы».

Дакумент прыняты ў мэтах павышэння ўзроўню і якасці карпаратыўнага кіравання ў ААТ з прэвалюючай доляй дзяржавы ў статутных фондах.

У адпаведнасці з указам службовыя асобы прызначаюцца прадстаўнікамі дзяржавы ў органах кіравання гаспадарчых таварыстваў, акцыі якіх знаходзяцца ва ўласнасці Беларусі.

Прэм'ер-міністр Сяргей Румас прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў органах кіравання МТЗ, старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч — у ААТ «БелАЗ», старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка — у ААТ «Полацк-Шкловалакно», кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава — у ААТ «Нафтан».

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Мікалай Снапкоў будзе прадстаўляць дзяржаву ў органах кіравання Беларуськалія, старшыня КДК Леанід Анфімаў — у «СветлагорскХімвалакно», старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаўр — у «Граніце» (пасля акцыянавання арганізацыі), генеральны пракурор Аляксандр Канюк - у ААТ «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання», старшыня Белстата Іна Мядзведзева — у «Белавія».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?