Мінпрацы Беларусі не лічыць праведзеную дэвальвацыю рубля дастатковай падставай для індэксацыі зарплатаў.

Такое меркаванне выказала першая намесніца міністра працы і сацабароны Беларусі Марыяна Шчоткіна.

«Сёння ёсць зададзены курс сацыяльнай палітыкі, ніхто не адмяняў праграмныя дакументы сацыяльна‑эканамічнага развіцця краіны і прагнозныя паказчыкі па росце ўзроўня зарплатаў на перыяд да 2010 г. Вядома, неабходная карэктоўка ў дзеяннях, у сувязі з тым, што прыярытэтаў засталося два: стабільнасць у дзяржаве і якасць жыцця грамадзянаў. Таму прапрацоўваюцца пытанні і па зарплаце, і тарыфная стаўка першага разраду ў нас ніколі не спынялася, усё накіравана на падтрыманне сацыяльнай стабільнасці», — сказала М.Шчоткіна.

Нагадаем, што 2 студзеня беларускі рубель быў дэвальваваны на 20,5 адсоткаў. Такім чынам у даляравым эквіваленце заробкі беларусаў значна зменшыліся. Кошты ж на тавары ў крамах у сувязі з дэвальвацыяй толькі павялічыліся.

Хартыя'97

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0