Кангрэс ладзіць конкурс студэнцкіх прац (бакалаўрскіх, магістарскіх, творчых)! Да 25 красавіка 2019 праводзіцца збор намінацый на Прэмію Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі за найлепшую студэнцкую працу, абароненую ў 2016/2017 і 2017/2018 па беларускай тэматыцы.

Задача прэміі — адзначыць дасягненні беларускіх студэнтаў у сацыяльных і гуманітарных навуках, падтрымаць іх творчую і даследчую актыўнасць, а таксама паспрыяць паляпшэнню якасці студэнцкіх пісьмовых прац.

Заклікаем аўтараў, а таксама іх навуковых кіраўнікоў намінаваць найлепшыя студэнцкія працы і такім чынам паспрыяць вызначэнню лепшых студэнцкіх дасягненняў у сацыяльных і гуманітарных навуках.

Намінацыі: лепшая магістарская праца, лепшая бакалаўрская праца, лепшая творчая праца.

Вылучыць на прэмію можна любое даследаванне, абароненае ў беларускай ВНУ ці ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце. Для гэтага трэба даслаць працу на адрас [email protected] да 25 красавіка 2019. 

Рашэнне пра наданне прэміі прымаецца на аснове заключэння экспертных рад, якія складаюцца з беларускіх і замежных навукоўцаў. Дэталёвае апісанне правілаў і патрабаванняў гл. тут.

Урачыстае наданне прэміі адбудзецца 28 верасня 2019 падчас VIII Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў Вільні (Літва). Дэталі будуць абвешчаныя пазней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0