Канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц падарыў Лукашэнку горныя лыжы. Ён уручыў іх пасля перамоў сам-насам, паведамляе СТБ.
Лукашэнка падзякаваў Курцу за падарунак.
«Мушу вам сказаць, што Аўстрыя — краіна лыжная, і гэтым лыжам я навучыўся ў Аўстрыі. Першыя мае крокі былі ў Аўстрыі», — паведаміў Лукашэнка.
У сваю чаргу ён падарыў канцлеру абраз Сафіі Слуцкай і набор шакаладу «Прэзідэнт».