Музыка

Павал Козіч і Ціхан Букраба сталі пераможцамі пятага сезона конкурсу «Заспявай» ФОТА

23-гадовы выканаўца Павал Козіч атрымаў галоўны прыз за кампазіцыю «Трамвай», якую напісаў сумесна з Ціханам Букрабам на словы Антона Рудака, паведамляе tuzinfm.by.

Павал Козiч (23 гады) і Цiхан Букраба (26 гадоў) вучацца ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце культуры і мастацтва. Павал — менчук, Ціхан — з Гомелю. З музычных кірункаў аддаюць перавагу джазу і соўлу. Яны некалькі гадоў працуюць разам у кавэр-бэндах, але маюць і ўласныя напрацоўкі. Як кажуць самі музыкі, конкурс «Засьпявай» падштурхнуў іх да стварэньня аўтарскага праекту. Дэбютам акурат і стала песьня «Трамвай» паэта Антона Рудака, музыку да якой яны стварылі разам. Болей пра трэк.

Павал Козіч 

Менавіта праца Паўла Козіча і Ціхана Букрабы была адзначаная журы конкурсу галоўным прызам. (Журы конкурсу). Дзякуючы конкурсу, музыкі запісалі фінальную вэрсію сваёй песьні. У якасьці прызу яны атрымалі яшчэ 1500 BYN на рэалізацыю сваіх далейшых творчых задумаў.

Электронны дуэт Maximalism

Акром таго, на ўзнагароджаньні «Засьпявай-5», якое прайшло ў менскім клюбе «Berlin», былі адзначаныя два фіналісты конкурсу — электронны праект Maximalism з песьняю «Фрагмэнты» на словы Ганны Комар і Раман Волазнеў зь песьняю на словы Мікіты Найдзёнава «Салёныя сны».

Раман Волазьнеў

Конкурс «Засьпявай» праводзяць інтэрнэт-партал TuzinFM і фонд «Вяртаньне» з 2014 году. Ягоная мэта адкрыць для маладых музыкаў сьвет беларускай сучаснай паэзіі і паспрыяць таму, каб добрыя вершы сталі песьнямі. Пераможцамі ў намінацыі «Сьпяваная паэзія» станавіліся Віталь Варанко, Naviband, Paulinn, Helious. Усе песьні ляўрэатаў і пераможцаў можна паслухаць у плэй-лісьце.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў6

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына разбіў відэакамеру ў пад'ездзе, надзеўшы для маскіроўкі трусы на галаву8

Скандынавія прыцягвае беларуса: дальнабойшчык расказаў аб працы ў краі вікінгаў2

«Матрошкамі ўжо не здзівіш». У Расіі заклікалі стварыць свой аналаг Лабубу3

Вядучая «Марафону адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі адпачывала ў Латвіі27

На поўначы Брэста працягвае смярдзець, улады заклікаюць «не панікаваць»2

Са Швецыі дэпартуюць яшчэ адну беларускую сям'ю11

Пад Быхавам адкрылі помнік археалагічнай знаходцы 1960 года. Ён падобны да надмагілля

Ва Украіне пад уплывам пратэстаў вяртаюць незалежнасць антыкарупцыйным органам8

У Мёрах падлетак прадаваў парнаграфію, выкарыстаўшы нумар суседа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў6

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць