Аднагадовая лама Вяснушка, якую перадалі ў Мінскі заапарк з Гродзенскага, адрозніваецца вельмі пяшчотным, ласкавым і даверлівым норавам.

«Знаёмцеся, новая жывёла нашага заапарка — юная лама Вяснушка. Малой акурат споўніўся год. Яна з задавальненнем падыходзіць знаёміцца ​​з наведвальнікамі — калі ласка, ня крыўдуйце малую і ўважліва сачыце за тым, што вы ёй працягваеце. А прыгажуня-лама дасць пагладзіць сябе па мысцы!» — заклікаюць на сайце Мінскага заапарка.

«Спадзяёмся, яна спадабаецца і нашаму даросламу самцу Шурыку, які ўжо даўно сумуе ў чаканні дамы сэрца. Пакуль яны прынюхваюцца, іх размясціліся ў суседніх вальерах. Але ўжо вельмі хутка ламы змогуць блізка пазнаёміцца​», — адзначылі ў заапарку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0