Каманда Лукашэнкі выйшла ў фінал аматарскага турніру.
Сёння была разгромлена зборная Брэсцкай вобласці — 8:1. На рахунку кіраўніка дзяржавы адна шайба і дзве галявыя перадачы.
Апошняя шайба была закінута так, як па-мастацку напісана ў загалоўку.
У фінале каманда Лукашэнкі сустрэнецца з пераможцам паўфіналу, які вызначыцца сярод Мінскай і Гомельскай абласцей.