Грамадства55

Дзяніс Мандзік сышоў з пасады кіраўніка «Моладзі БНФ»

Дзяніс Мандзік пакінуў пасаду кіраўніка «Моладзі БНФ». У сябе ў фэйсбуку ён патлумачыў рашэнне тым, што яго нашмат больш за палітыку цікавіць беларуская культура, музыка.

«Калі мне даводзілася прымаць на сябе гэты ўдар, у арганізацыі проста не было выбара, сапраўды было вельмі дрэннае становішча, а я знаходзіўся ў арганізацыі два гады і меў пэўны досвед. Але ўжо тады я разумеў, што я не палітык і гэта не маё, — піша Мандзік. — Але ж зараз з’явіўся гурток заангажаваных маладзёнаў, прыпраўленых досведам старых мацёрых актывістаў. І я лічу, што ў іх нашмат болей шанцаў змяніць становішча, чым у мяне было».

Дзяніс Мандзік падзякаваў усім, з кім працаваў гэтыя гады, бо атрымаў вялікі досвед і шмат цікавых знаёмстваў. І апублікаваў фота сваіх паплечнікаў.

Асаблівую падзяку ён выказаў Партыі БНФ.

«Ну а цяпер я адпраўляюся ў свет музыкі, спадзяюся дасягнуць там нашмат большых велічынь», — адзначыў Мандзік.

Дзяніс Мандзік родам з Барысава, быў абраны кіраўніком «Моладзі БНФ» у верасні 2018 года. Папярэдняя старшыня, Ганна Смілевіч, узначальвала моладзевую суполку таксама менш за год.

Ганна Смілевіч (злева) і Дзяніс Мандзік (справа). Фота: Белсат.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць