libreshot.com
У падмаскоўным Зеленаградзе маці збіла 12-гадовага сына скакалкай, а потым будаўнічым нажом адрэзала яму частку правага вуха, паведаміла «РІА Новості» са спасылкай на маскоўскае ўпраўленне СК Расіі.
У школе звярнулі ўвагу на хлопчыка, які другі дзень запар не здымаў галаўны ўбор. Убачыўшы цялесныя пашкоджанні, адміністрацыя школы паведаміла пра гэта праваахоўнікам.
Жанчына абвінавачваецца ў «наўмысным прычыненні цяжкай шкоды здароўю ў дачыненні да малалетняга з ужываннем прадметаў, якія выкарыстоўваюцца ў якасці зброі». Артыкул прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Цяпер хлопчык знаходзіцца ў цэнтры падтрымкі сям'і і дзяцінства «Зеленаград».
Жанчына — пад вартай.
Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.
0
0
0
0
0
0