Генадзь Фядыніч.

Генадзь Фядыніч.

Пра гэта паведамляе сайт незалежнага прафсаюза РЭП praca-by.info са спасылкай на самога Генадзя Фядыніча. Яго вызвалілі 30 сакавіка ўвечары, дамоў ён дабраўся на метро.

Нагадаем, 30 сакавіка да Фядыніча ў кватэру прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі па падазрэнні ў знаходжанні ў нецвярозым стане.

«Я цвярозы і не парушаў умоў хатняй хіміі», — паспеў паведаміць лідар незалежнага прафсаюза.

Паводле ўмоў «хатняй хіміі», Генадзь Фядыніч не можа знаходзіцца не дома пазней за 19:00 у буднія дні і не мае права пакідаць кватэру ў выходныя. Таксама забаронена ўжываць алкаголь на ўвесь тэрмін пакарання — 4 гады. Супрацоўнікі міліцыі падчас усяго тэрміну кантралююць выкананне гэтых умоў, могуць прыйсці да яго ў любы час дня і ночы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?