«Наша Ніва»: Як Вы ацэньваеце праведзеную дэвальвацыю?

Аляксандр Мілінкевіч: Сёння абсалютная бальшыня беларускіх эканамістаў лічыць, што дэвальвацыя была непазбежнай. Ёсць істотныя разыходжанні толькі ў ацэнках метадаў яе правядзення: паступова, у залежнасці ад росту дэфіцыту плацежнага балансу, альбо аднаразова, да апошняга моманту утрымліваючы абменны курс рубля. Я лічу, што ў выніку запознена прынятага рашэння страчана вялікая частка золатавалютных рэзерваў краіны, шмат страцілі нашы экспарцёры і, да таго ж, падарваны давер насельніцтва не толькі да сённяшняй кіроўнай групоўкі, але і да дзяржаўных інстытутаў Беларусі. Гэта ставіць пад пагрозу незалежнасць нашай дзяржавы.

«НН»: Якія шляхі выхаду з крызісу Вам бачацца?

АМ: Зразумела, дэвальвацыя не вырашыць усіх паўстаўшых праблемаў, як не вырашаць іх і атрыманыя крэдыты. Усё залежыць ад наступных дзеянняў беларускіх уладаў. Неабходна прыняцце рэальных крокаў па лібералізацыі эканомікі, структурных рэформах, прыватызацыі прадпрыемстваў, прычым не толькі прамысловых, але і транспартных, жыллёва‑камунальных і іншых. Канечне, любыя рэформы павінны прадугледжваць эфектыўную сацыяльную абарону адпаведных сацыяльных груп насельніцтва.

Вядома, што адаптацыя Беларусі да новых эканамічных варункаў не зможа адбыцца без сур’ёзных інвестыцыйных праектаў. У сваю чаргу апошняе залежыць ад лібералізацыі не толькі эканамічных дачыненняў, але і грамадска‑палітычнай сферы. Размова ідзе пра свабоду дзейнасці СМІ, грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партыяў, прафсаюзаў, пра безумоўнага захавання правоў чалавека. А значыць трэба, каб толькі пачатыя ў гэтых кірунках захады набывалі сістэмны і незваротны характар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?