Як паведамляецца на сайце Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына адгукнулася на прапанову старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Украіны Таццяны Сліпачук узяць удзел у назіранні за падрыхтоўкай і правядзеннем прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне.
Разам з Ярмошынай у складзе беларускай дэлегацыі таксама будзе сябра Цэнтральнай камісіі Святлана Кацуба.