Кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў ukranews.com, што гатовы ездзіць на працу на ровары ў выпадку перамогі на выбарах.
«Так, а чаму не? Па-першае, гэта зручна. Я магу», — сказаў ён.
Пры гэтым Зяленскі паведаміў, што яго ахова гэтага не ўхваляе і непакоіцца за яго бяспеку.
Адзначым, што Клічко прыехаў прагаласаваць на выбарах на ровары.