31.03.2019 / 14:32

ДАІ патрабуе, каб у новых мікрараёнах хуткасць руху не перавышала 50 км/г 8

Канцэпцыю забеспячэння бяспекі дарожнага руху «Добрая дарога» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў зацвярджаў двойчы: у 2011 і 2016 гадах. Распрацоўшчыкі праграмы тады пазначылі стратэгічную мэту: знізіць смяротнасць ў аварыях, звесці да нуля гібель дзяцей. Неўзабаве стала ясна: «Добрая дарога» працуе, прыйшоў час распаўсюдзіць перадавы вопыт у іншых рэгіёнах краіны.

У 1990—2006-х у сталіцы штогод гінулі ў аўтааварыях каля 110 чалавек, гэты ўзровень практычна не мяняўся. Але за наступныя 12 гадоў лічба знізілася ў 4,5 раза: з 128 у 2006-м да 28 у 2018 годзе.

Тэмпы зніжэння аварыйнасці ў нас сёння вышэй за сярэднееўрапейскія. У цэлым паказчыкі бяспекі руху ў Мінску супастаўныя з паказчыкамі самых бяспечных мегаполісаў — Берліна, Вены, Прагі, Стакгольма.

Колькасць загінулых на 1 мільён чалавек:

  • Расія — 130
  • Казахстан — 122
  • ЗША — 116
  • Украіна — 76
  • Польшча — 75
  • Латвія — 70
  • Літва — 67
  • Беларусь — 61
  • Эстонія — 36
  • Швецыя — 25

Тэмпы зніжэння аварыйнасці ў цэлым па Беларусі ніжэй за сталічныя. Калі ў 2006-м на дарогах загiнулi 1650 чалавек, то ў 2018-м — 580: зніжэнне ўтрая.

Паводле ацэнкі спецыялістаў, рэалізацыя канцэпцыі да 2025 года дасць магчымасць значна знізіць смяротнасць на дарогах. Як гэта адбудзецца?

На аварыйна-небяспечных участках вулічна-дарожнай сеткі працягнуць ўсталёўваць астраўкі бяспекі, «спячых паліцэйскіх», завужаць праезную частку. Палепшыцца і вулічнае асвятленне. Пешаходы стануць больш прыкметнымі для кіроўцаў не толькі на праезнай часткі, але і ля зебры. У дварах працягнуць наводзіць парадак з паркоўкамі, каб зберагчы мінакоў, асабліва дзяцей, ад няшчасных выпадкаў.

«Дарожны рух павінен быць адаптаваным для людзей, а не для машын, — лічыць начальнік аддзела арганізацыі дарожнага руху і дарожнай інспекцыі УДАІ МУС Дзмітрый Навой. — Напрыклад, падземныя пераходы. У мэтах бяспекі менавіта пешаходы павінны спускацца пад зямлю, хоць у некаторых еўрапейскіх краінах адрэзак шляху пад зямлёй праязджаюць машыны. У нас у падземны пераход не імкнуцца пажылыя людзі — ім цяжка спускацца, таму мы вымушаны ў небяспечных месцах усталёўваць агароджу. Мера не вельмі папулярная, але ратуе жыцці людзей.

У далейшым будзем актыўна пераймаць еўрапейскі вопыт, які забяспечвае зручнасць для пешаходаў, у тым ліку пажылых, людзей з інваліднасцю і іншых. Прыярытэт чалавеку, а не аўтамабілю.

Сёння часцей задаёмся пытаннямі: што прыводзіць да гібелі людзей? Чаму адбылася трагедыя? Што трэба зрабіць, каб такое не здарылася зноў?»

«Спячыя паліцыянты» і астраўкі бяспекі, на думку прадстаўніка ДАІ, граюць значную ролю на дарогах. Хаця сярод кіроўцаў нямала скептыкаў.

Завужэнне праезнай часткі, як, напрыклад, на бульвары Шаўчэнкі, не ўплываюць на прапускную здольнасць. Першая паласа і так занятая прыпаркаваным транспартам.

«Да нас не раз паступалі прапановы знізіць у гарадах хуткасць руху транспартных сродкаў да 50 км/г, як гэта прынята ў некаторых еўрапейскіх краінах, — кажа Навой. — І сёння ДАІ патрабуе ад праекціроўшчыкаў і забудоўшчыкаў забяспечваць у новых мікрараёнах хуткасць не вышэй за 50 км/г. Прычым рабіць гэта трэба не толькі за кошт камер фотафіксацыі. На дарогах з высокай інтэнсіўнасцю руху транспарту гэты паказчык застанецца на адзнацы 60 км/г альбо будзе павышацца, але пры ўмове абмежавання доступу пешаходаў на праезную частку. У жылых зонах хуткасць застанецца ранейшай — 20 км/г.

На думку распрацоўшчыкаў праграмы «Добрая дарога», прыярытэт трэба аддаваць грамадскаму транспарту, а яшчэ прымаць меры па змяншэнні загрузкі дарог у гадзіны пік, зніжаць ўзровень аўтамабілізацыі і канцэнтрацыі транспарту ў цэнтральнай частцы горада. Укараненне ў жыццё элементаў інтэлектуальнай транспартнай сістэмы дасць магчымасць у аўтаматычным рэжыме кіраваць дарожным рухам, кантраляваць інцыдэнты, пераразмяркоўваць патокі ў выпадку ДТЗ.

10
Axel Justas / Адказаць
31.03.2019 / 15:41
Вельмі правільна і разумна! Зм. Навой, дарэчы, вельмі якасны спецыяліст, навучаўся ў Швецыі менавіта сістэмнай працы з бяспекай руху.
5
Грязный Гарри / Адказаць
31.03.2019 / 16:38
Пока в стране штрафы заложены в дожодную часть бюджета-не поверю ни одной цифре из этой лукавой ментовской статистики.Вместо своих прямых обязанностей-организации дорожного движения,регулярно устраивают всякие спецоперации по стрижке бабла в виде недельных,декадных и месячных движух,которые всегда ради нашей безопасности.От этих забот о моей "безопасности" уже не пройти и не проехать без запаса дензнаков в кошельке.Достали!
8
Гэтакі Ёнака / Адказаць
31.03.2019 / 18:31
Грязный Гарри, Хех, за 15 лет водительского стажа ни разу без причины не "состригли бабла", все было по делу. Еще не мешало бы все дворы обозначить "Жилой зоной" и камерами видеофиксации.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру