Уначы з аўторка на сераду на цяжкадаступным адцінку трасы ралі «Дакар-2009» між гарадамі Санта-Роза й Пуэрта Мадрыд знайшлі нежывым французскага матацыкліста Паскаля Тэры.

Ён ляжаў у 15 мэтрах ад свайго матацыкла. Як паведаміла пазней агенцва АР, гоншчык памёр ад ацёку лёгкіх, прычынай якога сталі праблемы з сэрцам.

Сёлетняе ралі «Дакар» праходзіць ад 3 да 18 студзеня ў Аргентыне й Чылі. У ім бяруць удзел паўтысячы гоншчыкаў на матацыклах, квадрацыклах, легкавых і грузавых аўтамабілях.

Ад 1979 году на «Дакары» з розных прычынаў загінулі 48 чалавек — спартоўцаў, гледачоў, тэхнічных працаўнікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?