Самая дарагая карціна ў свеце — Збаўца свету пэндзля Леанарда да Вінчы — знікла з філіяла парыжскага Луўра ў сталіцы ААЭ Абу-Дабі, піша амерыканская газета New York Times са спасылкай на свае крыніцы.
Карціну павінны былі выставіць у Луўры Абу-Дабі ў верасні 2018 года, але тады ўлады сталіцы ААЭ па невядомых прычынах адклалі паказ.
Па словах французскага чыноўніка, знаёмага з дыскусіямі парыжскага Луўра з філіялам у Абу-Дабі, у Парыжы таксама не могуць знайсці Збавіцеля свету.
Па словах апытаных газетай экспертаў па жывапісе, месцазнаходжанне палатна зараз сапраўды невядома.
Збаўца свету сышоў з малатка ў лістападзе 2017 года. Выніковая сума ўгоды з улікам усіх камісій, збораў і падаткаў склала $450,3 мільёна. Купіў яе саудаўскі прынц Бадэр бін Абдула бін Махамед бін Фархан Аль Сауд.
У 1958 годзе карціна ўпершыню з'явілася на аўкцыёне як палатно аўтарства аднаго з майстроў «школы да Вінчы». Тады яна пайшла з малатка за 45 фунтаў. У 2011 годзе было вызначана, што карціну напісаў сам Леанарда.