Міжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі (IFFHS) распаўсюдзіла рэйтынг-ліст найлепшых клубаў свету за мінулы год.

У спіс уключаныя больш за 350 камандаў.

Найлепшы клуб 2008 году, гэта пераможца чэмпіянату Англіі-2008 і мінулай Лігі чэмпіёнаў «Манчэстар Юнайтэд».

На другім месцы мюнхенская «Баварыя», у дзесятцы таксама: «Ліверпуль», «Барселона», «Бока Хуніорс», «Чэлсі», «Рома», «Эстудіантэс», «Фіярэнціна», «Сан‑Паўлу».

Турынскі «Ювэнтус» - 14-ты.

Найлепшы з клубаў поставецкай прасторы — «Дынама» Кіеў. Украінцы — 17‑я,

данецкі «Шахцёр» — 28‑мы, «Зеніт» — 39‑ты, мадрыдскі «Рэал» — 48‑мы.

Барысаўскі БАТЭ, што сёлета ўзяў удзел у групавым турніры Лігі чэмпіёнаў, ‑‑ на 64‑м месцы.
Гуляў у адной групе з «Рэалам», «Ювэ» і «Зенітам».

Мы следам за «Удынэзэ» і бразільскім «Сантасам» і апярэджваем бельгійскі «Стандард».

Хто за намі?

Маскоўскі ЦСКА — 67‑мы, самы на сёння багаты клуб свету «Манчэстар Сіці» (69‑ты), «Тотэнхэм Хотспур» — 73‑ці, «Эвертан» — 79‑ты, ПСВ - 87-мы, «Аякс» — 88‑ты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?