У панядзелак сэрвіс мікра-блогаў Twitter зьдзівіў наведнікаў старонак прэзідэнта ЗША Барака Абамы, сьпявачкі Брытні Спірс, тэлеканала Fox News, сэрвісу Facebook і яшчэ трох дзясяткаў рахункаў, паведамляе «Вебпланета».

Гэтак, ва ўзламаным блогу Fox News зьявілася паведамленне, нібыта вядоўца тэлеканалу Біл О’Рэйлі — гомасэксуаліст.

У мікра-блогу Брытні Спірс ад імя спявачкі быў апублікаваны памер ейнай похвы «з вельмі вострымі зубамі».

А чытачоў блогу Барака Абамы запрашалі прайсці апытанне й выйграць каністру бензіну на 500 даляраў.

Што да блогу кампаніі Facebook, ён проста адсылаў наведнікаў на парнасайт.

Паводле слоў адміністрацыі Twitter’а, усяго зламыснікі былі ўзламалі 33 рахункі, цяпер кантроль над імі вернуты ўладальнікам.

Два дні перад гэтым шмат якія карыстальнікі Twitter’а атрымалі паведамленні ад «сяброў» з запрашэннем на сайт, дзе нібыта змешчаны іхнія фотаграфіі: «Hey, i found a website with your pic on it. . . LOL check it out here».

Спасылка ж вяла на зарэгістраваны ў Кітаі фальшывы сайт twitter.access-logins.com. Там карыстальнікам прапаноўвалі ўвесьці свае лагін і пароль. Дзіва, што на такое простае махлярства паддаліся такія знаныя пэрсоны й кампаніі. Зрэшты, даўжыня допісаў у Twitter’ы абмежаваная 140 знакамі, і абмен «голымі» спасылкамі між карыстальнікаў — звыклая справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?