01.04.2019 / 14:38

У Японіі ўсталявалі бюст Іосіфа Гашкевіча ФОТАФАКТ 1

Фота пасольства Беларусі ў Японіі

29 сакавіка ў прэфектуры Хакайда адбылася ўрачыстая цырымонія ўстаноўкі і асвячэння бюста ураджэнца Мінскай губерні і першага расійскага консула ў Японіі Іосіфа Гашкевіча у Культурным цэнтры Хакадатэ, паведамляе сайт пасольства Беларусі ў Японіі.

Удзел у мерапрыемстве прыняў настаяцель праваслаўнага храма горада Мікалай Дзмітрыеў, кіраўнік аддзялення расійскага генконсульства ў Хакадатэ Барыс Сакалоў, а таксама прадстаўнікі філіяла Далёкаўсходняга федэральнага ўніверсітэта. Пасол Беларусі ў Японіі Руслан Есін у сваім выступе перад удзельнікамі мерапрыемства адзначыў неабходнасць далейшай працы па захаванні агульнай гістарычнай спадчыны.

Бюст Іосіфа Гашкевіча працы савецкага скульптара Алега Комава ў 1989 годзе быў перададзены ў дар Таварыству памяці Гашкевіча ў Хакадатэ Саюзам савецкіх таварыстваў дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі. У 1990-х і 2000-х гадах прадпрымаліся неаднаразовыя спробы ўсталявання помніка ў адным з грамадскіх месцаў горада.

У Беларусі на Астравеччыне, у самім Астраўцы і Малях, ужо ўсталяваныя помнікі Язэпу Гашкевічу — першаму расійскаму консулу ў Японіі, аўтару першага расійска-японскага слоўніка. Гашкевіч атрымаў Малі за сваю службу Расійскай імперыі, а нарадзіўся ён у Рэчыцкім павеце.

0
Trt / Адказаць
02.04.2019 / 13:56
Ок, але навошта там гэты ў расе?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру