У квартале «Пірс», які месціцца ўсяго за 300 метраў ад Мінскага мора, ужо ўведзеныя ў эксплуатацыю стыльныя катэджы, таўнхаўсы і урбан-вілы. Цяпер тут актыўна будуюцца сіціхаўсы — дамы вышынёй ад чатырох да сямі паверхаў, выкананыя ў адзіным для ўсяго квартала стылі. Іх асаблівасць — нестандартныя планіровачныя рашэнні. Кватэры тут маюць хобі-пакоі, гардэробныя і вялікія адкрытыя тэрасы.

Самыя нестандартныя кватэры размясціліся на апошнім паверсе: скатны дах і высокая столь вышынёй да 5,6 метра даюць магчымасць абсталяваць паўнавартасны пакой на другім узроўні.

А на вялікай тэрасе можна арганізаваць абедзенную зону. Дарэчы, уласныя тэрасы маюць і некаторыя кватэры на першым паверсе.

Аднапакаёвая кватэра плошчай 34 м2 — самая ўтульная ў квартале «Пірс». Функцыянальная планіроўка, а таксама багацце святла дзякуючы аптымальнай плошчы і вялікім вокнам «у падлогу» робяць яе ідэальным варыянтам для аднаго жыхара ці маладой сям'і.

У некаторых двухпакаёвых кватэрах размясціліся ўпадабаныя многімі хобі-пакоі, дзе можна размясціць трэнажоры, абсталяваць працоўны кабінет, хатнюю бібліятэку ці музычны пакой.

А вялікая чатырохпакаёвая кватэра на 125 м2 мае прасторную гардэробную плошчай амаль 7 квадратных метраў.

Забудоўшчык праводзіць рэгулярныя дні адчыненых дзвярэй: за ўвесь час сотні гасцей ужо пабывалі на будпляцоўцы квартала «Пірс» і адчулі яго неверагодную атмасферу. Многія выбралі свой новы дом ці кватэру проста падчас прагулкі!

Як купіць кватэру проста цяпер?

Вы можаце скарыстацца растэрміноўкай да трох гадоў, крэдытам, а таксама зваротным лізінгам на 20 гадоў:

  • лізінгавая кампанія дае вам грошы ў памеры 80% ад цаны вашай старой кватэры;
  • за гэтыя грошы вы купляеце кватэру, што будуецца, працягваючы жыць у старой;
  • невялікімі плацяжамі на працягу 10 ці 20 гадоў вы аддаяце выдзеленыя грошы са стаўкай 17,5% гадавых;
  • абедзве кватэры — старая і новая — застаюцца вашымі.

Больш падрабязна аб растэрміноўцы, лізінгу і іншых фінансавых інструментах у квартале «Пірс» даведвайцеся па тэлефоне +375 44 532 02 22, а таксама запісвайцеся на дзень адчыненых дзвярэй.

Пра квартал

«Пірс» размешчаны ў акружэнні лесу, за 5 хвілін хады ад пляжа Мінскага мора. Закрытая тэрыторыя з развітой інфраструктурай, двары без аўтамабіляў і кругласутачнае відэаназіранне гарантуюць выключна высокі ўзровень бяспекі.

Па тэрыторыі праходзіць водны канал з добраўпарадкаванай драўлянай набярэжнай, шэзлонгамі, гамакамі-арэлямі і дэкаратыўнымі вадаспадамі.

Дзякуючы сістэме IP-дамафоніі жыхары могуць пры дапамозе сваіх мабільных тэлефонаў адчыняць дзверы і шлагбаумы, падтрымліваць сувязь з эксплуатуючай арганізацыяй і атрымліваць доступ да відэакамер.

На стадыі будаўніцтва цэны заўжды ніжэйшыя! Паспейце набыць: +375445320222.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?