Суд прысудзіў Дар'ю Пераверзеву, прызнаную вінаватай у арганізацыі забойства маці, двух братоў і сястры з карыслівых меркаванняў, да 16 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Аб гэтым піша РБК са спасылкай на ўпраўленне СК па Маскоўскай вобласці.

Следства выявіла, што ў 2014 годзе Пераверзева і яе сужыцель Дзмітрый Калеснікаў, каб завалодаць грашыма і нерухомасцю сям'і, вырашылі забіць брата і маці дзяўчыны.

Калеснікаў задушыў жанчыну і яе 12-гадовага сына, пасля чаго падпаліў свае рэчы. У доме пачаўся пажар, у выніку ад атручвання чадным газам загінулі трохгадовыя двайняткі, якія знаходзіліся на другім паверсе дома.

У красавіку 2017 года Калеснікава прысудзілі да пажыццёвага пазбаўлення волі. Дар'я Пераверзева пасля забойства збегла ад праваахоўных органаў, аднак ў 2016 годзе яе затрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0