Адказваючы на пытанне Радыё Рацыя пра тое, ці не будуць у звязку з эканамічнымі цяжкасцямі некаторыя з інстытутаў расфармаваныя, намеснік старшыні прэзыдыюму Акадэміі навук Пётр Віцязь выказаў упэўненасць, што ўсе ўстановы застануцца ў працы.

У тым ліку Інстытут гісторыі, пра ліквідацыю якога перыядчна з’яўляюцца чуткі.

Як прызнаўся журналістам Пётр Віцязь, эканамічныя цяжкасці адбіліся і на беларускай навуцы.

‑ Сёння мы перажываем цяжкі перыяд, бо ў нас адкрытая эканоміка, таму маем цяжкасці са збытам тэхнікі. Шмат якія банкі спынілі крэдытаванне і натуральна, што расійскія і еўрапейскія пакупнікі маюць вялікія цяжкасці ў спажыванні гэтай прадукцыі.

Цяпер пры Акадэміі навук працуе ля 17 тысячаў чалавек, а ў структуру ўстановы ўваходзіць з поўсотні навуковых інстытутаў.
Адказваючы на пытанне Радыё Рацыя пра тое, ці не будуць у звязку з эканамічнымі цяжкасцямі некаторыя з іх расфармаваныя, намеснік старшыні прэзыдыюму Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь запэўніў: ніводзін інстытут не будзе ліквідаваны., у тым ліку інстытут гісторыі, пра ліквідацыю якога перыядчна з’яўляюцца чуткі.
‑ Пра закрыццё інстытутаў пытанне не стаіць. Так, магчыма закрыюцца некаторыя кірункі ў тым ці іншым інстытуце, можа быць аб’яднанне інстытутаў, якія не будуць запатрабаваныя. Але гэта дакладна не інстытут гісторыі.
Бо ён цяпер яшчэ больш запатрабаваны і хутка развіваецца і яго працу наадварот варта ўзмацніць.

Сяргей Будкін, Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0