Загінулыя верхаводы прарасійскіх сепаратыстаў Міхаіл Талстых (Гіві) і Арсен Паўлаў (Матарола), а таксама нябожчык сын экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча — Віктар, былі ў спісах выбаршчыкаў, таму што Дзяржаўнаму рэестру не ўдаецца атрымаць афіцыйную інфармацыю пра іх смерць, паведаміў генеральны дырэктар «Камітэта выбаршчыкаў Украіны» Аляксей Кошаль, перадае Укрінформ.

«Спецыфіка Дзяржаўнага рэестра ў тым, што сапраўды ў спісах выбаршчыкаў прысутнічаюць нябожчыкі Гіві, Матарола і Януковіч-малодшы. Дзяржаўны рэестр выбаршчыкаў не можа атрымаць афіцыйную інфармацыю пра смерць гэтых асоб. Таму яны фармальна прысутнічаюць. Фармальна прысутнічаюць і людзі, якія памерлі за некалькі дзён да галасавання, — гэта жыццё і так здараецца. Таму выбаршчыкі маглі выяўляць «мёртвыя душы», — сказаў Кошаль, адзначыўшы, што гаворка ідзе «не пра сістэму, а пра невялікія маштабы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0