. У любую пару году ў самым цэнтры Віцебску спадар Барыс прадаваў і прадае незалежныя выданні — газеты «Курьер из Витебска», «Народная воля», «Наша Ніва», часопіс «Arche».Сёння віцебскі распаўсюднік незалежнай прэсы Барыс Хамайда адзначае дзень народзінаў, яму споўніўся 61 год.
Ягоная самаахвярная дзейнасць неацэнная.
Рэдакцыя «Нашай Нівы» далучаецца да віншаванняў і зычыць спадару Барысу найперш моцнага здароўя і бадзёрасці духу.