6 студзеня тарыфы павялічаныя на 22,5%

«З 6 студзеня тарыф на транзіт па маршруце «Унеча (Высокае) — Адамава застава» (у кірунку Польшча — Нямеччына) павышаны на 22,5% да 3,43% еўра за перапампоўванне 1 тоны», — гаворыцца ў пастанове Мінэканомікі краіны ад 5 студзеня 2009 года, паведамляюць «Беларускія навіны» са спасылкай на «Інтэрфакс».

На маршруце «Унеча (Высокае) — Броды» (у кірунку Украіны) памер тарыфу таксама павялічаны на 22,5% да 1,47 еўра за перапампоўванне 1 тоны.

Разам з тым, з 6 студзеня пастановай Мінэканомікі на 21,7% да 0,73 еўра за перапампоўванне 1 тоны павялічаецца тарыф імпартаванай нафты па нафтаправодзе «Гомельтранснафта «Дружба» да ААТ «Мазырскі НПЗ» (маршрут Унеча‑Мазыр‑МНПЗ).

Беларускія навіны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0