Грамадства

Турыстам дазволяць знаходзіцца ў Беларусі без рэгістрацыі да 10 дзён

sb.by

Дэпутаты ў першым чытанні прынялі законапраект «Аб становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства». Паводле яго турысты змогуць знаходзіцца ў краіне без рэгістрацыі да 10 дзён (сёння - да 5 дзён), піша Tut.by.

Законапраект прадстаўляў у парламенце намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Мельчанка. Паводле яго слоў, у мінулым годзе ў Беларусь прыехала 5 мільёнаў замежнікаў, сярод іх сто тысяч скарысталіся бязвізавым уездам.

Каб краіна была больш прывабная для замежнікаў, плануецца ўнесці наступныя змены ў законапраект «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Беларусі»:

— замежнікам дазволяць не рэгістравацца ў Беларусі на працягу 10 дзён (цяпер яны павінны зарэгістравацца, калі прыязджаюць на тэрмін больш за 5 дзён);

— высокакваліфікаваным работнікам-замежнікам дазвол на часовае пражыванне можа быць выдадзена тэрмінам да двух гадоў;

— пад'ёмныя, якія выплачвае дзяржава такому работніку (каля 430 рублёў), ён павінен будзе вярнуць пры датэрміновым скасаванні кантракту.

— дазвол на пастаяннае пражыванне такім работнікам можа быць выдадзена праз 4 гады, а не праз 7, як цяпер.

У цяперашні час замежныя грамадзяне, якія плануюць знаходзіцца ў Беларусі больш за 5 рабочых дзён, павінны зарэгістравацца ў органах унутраных спраў па месцы свайго знаходжання ў краіне альбо на адзіным партале электронных паслуг, не звяртаючыся асабіста ў органы ўнутраных спраў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з абаранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана6

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км10

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў5

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску1

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць