Дзяўчыне 20 гадоў, і яна жыве ў сваёй бабулі ў Горках. У снежні 2018 года пазнаёмілася з хлопцам з Дрыбінскага раёна, сталі жыць разам у в. Міхееўка, нават збіраліся пажаніцца, паведамляе horki.info.
Але неўзабаве дзяўчына пазнаёмілася з сябрам свайго хлопца, які прыходзіў у госці. Праблема была толькі ў тым, што гэтаму хлопцу — 15 гадоў.
У выніку справа дайшла да сэксу. У школе падлетак не стрымаўся і пахваліўся перад аднакласнікамі. Інфармацыя хутка дайшла да настаўнікаў, затым да бацькоў маладога чалавека, а неўзабаве і да міліцыі. На папярэднім следстве дзяўчына сваю віну прызнала, раскаялася ў зробленым. Тым не менш яе асудзілі да аднаго з паловай года абмежавання волі і штрафу.