president.gov.by

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка патрабуе больш актыўна азеляняць беларускія гарады. Адпаведныя задачы ён паставіў сёння на нарадзе па пытаннях рэгіянальнага развіцця, паведамляе БелТА.

«Гэты год, як мы дамаўляліся, — гэта год навядзення парадку, прывядзення нашай Беларусі ў парадак, каб яна ўся была ў кветках і зеляніне. Краіна павінна быць прыгожай», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — У кожнай вёсачцы, аграгарадку, у кожным раёне, вобласці, у Мінску — на кожным лапіку павінны быць высаджаны дрэвы. Гэта здароўе людзей, урэшце. Гэта наша візітная картка. І вам трэба навесці парадак раз і назаўжды — тады людзі будуць разумець, які парадак павінен быць і як яго падтрымліваць».

Ён нагадаў, што даўно ставіў задачы высадзіць ўздоўж аўтамабільных дарог, на пустках і невыкарыстоўваных тэрыторыях дрэвы і кусты. «Гэта ж практычна. Менш трэба будзе абкошваць прыдарожныя палосы. Але воз і цяпер там. Спытаю з кожнага памочніка па абласцях і горадзе Мінску, — папярэдзіў кіраўнік дзяржавы. — Вазьміце гэта пад кантроль, пакуль гром не грымнуў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0